Лукашэнка павіншаваў з.60-гадовым юбілеем народнага артыста Расіі Алега Газманава.
«Мы ведаем і высока цэнім вас як даўняга і добрага сябра нашай краіны, чые канцэрты на беларускай зямлі нязменна збіраюць тысячы захопленых паклоннікаў. Перакананы, што ваша творчасць і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва брацкіх народаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Таксама Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Расіі Ірыну Разанаву.
«У нашай краіне вас высока цэняць як выдатную актрысу, чыё мастацтва збліжае краіны і народы. Мы ўдзячныя вам за ўдзел у беларускіх кінапраектах і спадзяёмся, што гэта супрацоўніцтва будзе прадоўжана», — адзначыў ён у віншаванні.
Лукашэнка таксама павіншаваў з юбілеем і кіраўнічку «Харошак» Валянціну Гаявую.
Газманов. Эскадрон
Каментары