Эканоміка22

Нацбанк загадаў знайсці валюту на прэзерватывы

У пералік таксама ўключаны полівітамінныя комплексы, спіртавыя настойкі, вазелін і вата.

У банкі разасланы пералік кодаў ТН ЗЭД, якія могуць ўключацца ў заяўкі на набыццё валюты на біржы для імпарту медыкаментаў.

У адпаведнасці з лістом, тэкст якога мае агенцтва «Інтэрфакс-Захад», у пералік уключаны 83 пазіцыі кодаў ТН ЗЭД. Такім чынам, валюта для імпарту адпаведных тавараў медыцынскага прызначэння можа набывацца на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ў першачарговым парадку.

У пералік увайшлі фармацэўтычныя субстанцыі, гатовыя медпрэпараты, расходныя матэрыялы для фармацэўтычнай прамысловасці і аховы здароўя, медыцынская тэхніка і запчасткі да яе. У прыватнасці, у пералік уключаныя полівітамінныя комплексы, спіртавыя настойкі, вазелін, прэзерватывы, ветпрэпараты, вата.

Як паведамлялася, НББ з 1 красавіка кантралюе продаж замежнай валюты на біржы па афіцыйным курсе ў межах прапановы ў выглядзе абавязковага продажу часткі валютнай выручкі. Валюта прадаецца імпарцёрам на біржы зыходзячы з наступных прыярытэтаў: медыкаменты, газ, валютныя крэдыты.

З даты ўступлення ў сілу дадзенага парадку тэрмін «медыкаменты» не расшыфроўваецца, што выклікала праблемы ў беларускіх фармпрадпрыемстваў, якія былі пазбаўленыя магчымасці набыць па афіцыйным курсе замежную валюту для імпарту субстанцый і расходных матэрыялаў для ўласнай вытворчасці ва ўмовах фіксаваных рознічных коштаў на лекавыя сродкі.

НББ, са свайго боку, выказваў заклапочанасць рэзкім ростам біржавога попыту на валюту для імпарту медыкаментаў, падазраючы махінацыі ў частцы свядомага нарошчвання складоў імпартных медпрэпаратаў. У сувязі з гэтым 5-6 мая НББ прыпыніў продаж валюты на біржы для імпарту медыкаментаў, маючы намер разабрацца ў сітуацыі. Следствам гэтага аналізу стаў падрыхтаваны ўрадам пералік кодаў ТН ЗЭД, на якія распаўсюджваецца ільготны парадак набыцця валюты на біржы на фоне рэзкага зніжэння курсу беларускага рубля на пазабіржавым рынку, дзе абменны курс перавышае Br5 тыс./$1 супраць крыху больш за Br3 тыс./$1 на біржы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры3

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула16

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры3

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць