Улада44

«Рэпарцёры без межаў»: Беларусь падазраецца ў цэнзураванні інтэрнэту

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала вынікі даследавання свабоды выказвання ў інтэрнэце. У спіс ворагаў інтэрнэту трапілі Кітай, Іран, Паўночная Карэя, Сірыя, В’етнам. Сярод краін, якія падазраюцца ў варожасці — Беларусь, Расія і Францыя.

«Кожны трэці карыстальнік інтэрнэту ў свеце не мае свабоднага доступу да сеціва. У 60 краінах цэнзуруецца інтэрнэт і ў рознай ступені пераследуюцца яго карыстальнікі. Якнайменш 119 чалавек цяпер знаходзяцца ў турме за выказванне сваіх поглядаў у сеціве, — гаворыцца ў дакладзе. — Гэтыя лічбы выклікаюць трывогу».

«Рэпарцёры без межаў» апублікавалі 100-старонкавы даклад аб свабодзе выказвання ў інтэрнэце ў 10 краінах, якія лічыліся «ворагамі інтэрнэту» і ў 16 краінах, якія застаюцца пад назіраннем з-за іх сумнеўнай палітыкі ў гэтай галіне.

Рэпрэсіўныя рэжымы часта ўжываюць розныя спосабы кантролю ў інтэрнэце — цэнзуру, «пасадкі» кібердысідэнтаў у турмы і прапаганду.

Туніс і Егіпет былі выдаленыя з спісу ворагаў інтэрнэту пасля краху свайго ўрада. Гэтыя краіны, аднак, застаюцца пад назіраннем, як і Лівія.

Пад наглядам застаюцца і дэмакратычныя краіны: Аўстралія, Паўднёвая Карэя і Францыя. Гэта звязана з рознымі мерамі, скіраванымі на абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў і доступу да сеткі. Францыя была ў ганебным спісе з-за новых правілаў, якія абмяжоўваюць свабодны паток інфармацыі і суды над журналістамі.

Апошні год паказаў, наколькі важным інструментам пратэсту і пераўтварэнняў з’яўляецца інтэрнэт. Сілу інтэрнэту засведчылі рэвалюцыі ў арабскім свеце і скандалы вакол разгалошвання дыпламатычнай перапіскі ЗША на сайце Wikileaks.

«Інтэрнэт з’яўляецца інструментам, які можа быць выкарыстаны і для добрых, і для дрэнных мэтаў. Ён стварае прастору свабоды ў самых закрытых краінах. Яго патэнцыял злуе дыктатараў, і паказвае, наколькі неэфектыўная афіцыйная цэнзура», — гаворыцца ў дакладзе.

З іншага боку ўрады часта выкарыстоўваць інтэрнэт для ўласнай прапаганды і кантролю. Такія краіны, як Кітай, Саудаўская Аравія і Іран працягваюць фільтраваць інтэрнэт-кантэнт. Апроч іх, сярод краін, варожых да інтэрнэту былі пазначаныя Бірма, Куба, Паўночная Карэя, Сірыя, Туркменістан, Узбекістан і В’етнам.

У спіс краін, якія знаходзяцца «пад наглядам», між іншага, трапілі Беларусь, Расія і Францыя.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар20

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар20

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць