Культура1414

БТ абвяргае факт дэманстрацыі «пірацкага» кіно

У тэлекампаніі паведамілі, што набываюць толькі ліцэнзійны прадукт.

У тэлекампаніі паведамілі, што набываюць толькі ліцэнзійны прадукт.

У мінулую нядзелю 27 лютага ў вечаровым эфіры Першага тэлеканала дэманстравалася ваенная драма «Уладар буры» (прэмія «Оскар—2010»).

У адным з эпізодаў фільма раптам прагучаў жаночы голас, які паведаміў літаральна наступнае: «Рэліз падрыхтаваны спецыяльна для Interflim.ru».

Пазней фрагмент з урэзкай пра адмысловы рэліз быў выкладзены на Ю-тубе. Навіна пра тое, што БТ паказвае «пірацкія» копіі фільмаў разышлася па блогах і сацыяльных сетках. Рэч у тым, што сайт Interflim.ru вядомы тым, што распаўсюджваў «пірацкае» кіно, за што супраць яго стваральнікаў была распачатая крымінальная справа, а сам партал быў зачынены.

У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што інфармацыя пра нібыта «пірацкую» копію «Уладара буры» да іх дайшла. Кіраўнік прэс-службы Святлана Смалонская-Краскоўская на пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы» пра нядзельны паказ «Уладара буры» адказала пытаннем:

«Няўжо вы думаеце, што Першы канал пампуе фільмы з торэнтаў або набывае навінкі на відэакропках?»

Яна заявіла, што тэлекампанія набывае ліцэнзійны прадукт у расійскай кампаніі GALA Media. Што да фразы, якую ў часе прагляду пачулі гледачы (і аўтар гэтага артыкулу ў тым ліку), то па словах кіраўніка прэс-службы, гэта мог быць тэхнічны збой у працы аператараў кабельнага тэлебачання. Варта адзначыць, што звесткі пра «пірацкі» фільм паступаюць ад кліентаў не звязаных паміж сабой кабельных аператараў.

Даведка

Кампанія GALA Media & Film International створаная ў 2006 годзе і з’яўляецца даччыным прадпрыемствам кампаніі EEAP (Eastern European Acquisition Pool), што ўваходзіць у міжнародны холдынг A Company Consulting And LIicensing AG, які ад 2003 года займаецца ліцэнзійным бізнесам на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Сайт Interflim.ru, праз які ў файлаабменных сетках распаўсюджваліся пірацкія копіі фільмаў, быў зачынены яшчэ ў 2009 годзе. На яго стваральнікаў завялі крымінальную справу за парушэнне аўтарскіх правоў. Interflim.ru быў папулярным рэсурсам, бо часта змяшчаў у Сеціве новыя фільмы да таго, як яны траплялі ў афіцыйны пракат.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць