Грамадства

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» госьцем на «Радыё Свабода»

Сёньня, 23 лістапада, ад 14.00 да 15.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту [email protected]. На гэтым тыдні вы можаце таксама задаць свае пытаньні на форуме «Свабоды». Адказы будуць выстаўленыя ў пачатку наступнага тыдня.

«Госьць на Свабодзе» — Андрэй Дынько Радыё Свабода Сёньня, 23 лістапада, ад 14.00 да 15.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту ([email protected]).

Адразу пасьля гэтай размовы ў непрыстасаваным менскім офісе Партыі БНФ пройдуць дзьве запар вечарыны з нагоды 100-гадовага юбілею легендарнай беларускай газэты. Нягледзячы на ўрачыстасьць нагоды, рэдакцыі не ўдалося знайсьці ў сталіцы залю, што магла б умясьціць усіх ахвотных.

На гэтым тыдні вы можаце таксама задаць свае пытаньні Андрэю Дынько на форуме «Свабоды». Адказы будуць выстаўленыя ў пачатку наступнага тыдня.

Андрэю Дыньку 32 гады. Публіцыст, аўтар шэрагу апавяданьняў. Быў дырэктарам часопісу «Аrche», віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру, шэсьць апошніх гадоў узначальвае «Нашу Ніву». Перакладае з ангельскай, італьянскай, польскай, францускай, украінскай моваў. Жанаты, мае сына Якуба і дачку Ўсьціньню. Стаў першым замежнікам, якому Вацлаў Гавэл уручыў ганаровую прэмію імя Гано Эленбоген.

Дынько: «Я ганаруся тым, у чым бяру ўдзел. Думаю, што сёньня ўсё мы робім правільна. У цэлым усё ў нашай Беларусі ідзе ў добрым кірунку. Нягледзячы на праблемы, складанасьці і вар’яцтвы, якія часам мы перажываем, я пэўны, што праз 20 гадоў Беларусь стане яшчэ адной скандынаўскай краінай. А «Наша Ніва»… «Наша Ніва» будзе выходзіць. Нягледзячы ні на што…»

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць