Генпракуратура гатовая аддаць усе дакументы па справе Алега Бябеніна замежным экспертам. Нагадаем, спецыялісты з АБСЕ прыбылі 25 кастрычніка ў Мінск для ўдзелу ў расследаванні абставінаў смерці журналіста сайта «Хартыя’97».
26 кастрычніка яны пачынаюць працу з дакументамі беларускага следства.
Экспертам дазволяць застацца ў Беларусі як заўгодна доўга. Раней пракурорскія работнікі казалі наконт мажлівай эксгумацыі цела. Але гэта рабілася, каб падкрэсліць мажлівасці для замежных экспертаў. Пра гэта распавёў начальнік аддзела інфармацыі Генпракуратуры Пётр Кісялёў: «Гаварылася, што будуць прадстаўленыя ўсе матэрыялы, нават эксгумацыя. Падкрэслівалася шырыня мажлівасцяў, якія будуць прадстаўленыя».
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары