Гісторыя2626

Незвычайная кніга пра Мір

Жыццё мястэчка вачамі яго жыхароў.

Пра мястэчка Мір чуў кожны яшчэ са школы. Вядома ж – там знаходзіцца самы знакаміты беларускі замак. Яго выявы ўпрыгожваюць усе даведнікі па гісторыі і культуры нашай краіны.

Аднак замак – не адзінае, чым можа пахваліцца гэтае мястэчка. Мір на працягу стагоддзяў ўбіраў у сябе ўсё тое, што адбывалася на беларускай зямлі. Гэтае невялікае мястэчка – як маленькі адбітак Беларусі.

Даследчыкі Ірына Махоўская і Ірына Раманава вырашылі раскрыць унікальнасць і хараство мястэчка Мір не зусім звычайным спосабам. Яны выдалі кнігу, складзеную з успамінаў аб Міры колішніх яго жыхароў. Такі папулярны на Захадзе стыль вуснай гісторыі ў нас пакуль з’яўляецца рэдкасцю. І вельмі шкада, бо менавіта дзякуючы жывым галасам можна дакладна ўявіць сабе, якім было такое недалёкае ад нас па часе і такое адрознае па стылю жыццё ў беларускіх мястэчках першай паловы ХХ стагоддзя.

З кнігі можна даведацца, як местачкоўцы рэагавалі на першага ўбачанага мурына, якога прывёз у Мір князь Святаполк-Мірскі, чаму яны так моцна неўзлюбілі жонку новага ўладальніка замка і за што ўзненавідзелі савецкую ўладу. А таксама пра самыя звычайныя моманты жыцця мястэчка, якія не адлюстраваныя ні ў адной манаграфіі, альбо навуковым даследаванні.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе60

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

Памятаеце Паўла з ДЦП, які скарыў сацсеткі беларускай мовай? Яму перадалі падарункі13

Трамп паставіў на паўзу пастаўкі зброі Тайваню і зрабіў заявы, якія ставяць пад пытанне гатоўнасць ЗША абараняць яго20

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ1

Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»10

Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару 6

Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска2

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы1

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе60

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць