Грамадства22

Мілінкевіч узначаліць камітэт «За свабоду Дашкевіча»

На мінулым тыдні Сяржук Лісічонак атрымаў з пракуратуры паведамленьне аб спыненьні супраць яго крымінальнай справы. Акуратна такі самы ліст атрымаў таксама Алег Корбан. Супраць іх, а таксама Зьмітра Дашкевіча крымінальная справа была заведзена яшчэ сёлета ў сакавіку. З таго моманту па ўсёй Беларусі прайшлі дзясяткі допытаў моладзевых актывістаў. Цяпер гэтая справа падышла да свайго фіналу: у суд перадаюць справу аднаго толькі Дашкевіча.

На мінулым тыдні Сяржук Лісічонак атрымаў з пракуратуры паведамленьне аб спыненьні супраць яго крымінальнай справы паводле арт.193 ч.1 аб удзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Паведамленьне падпісанае начальнікам аддзелу рэспубліканскай пракуратуры М.Гардыкам. Акуратна такі самы ліст атрымаў таксама Алег Корбан.

Супраць іх, а таксама Зьмітра Дашкевіча крымінальная справа была заведзена яшчэ сёлета ў сакавіку. Яе распачаў камітэт па барацьбе з тэрарызмам КДБ разам з пракуратурай. З таго моманту па ўсёй Беларусі прайшлі дзясяткі допытаў моладзевых актывістаў. Цяпер гэтая справа падышла да свайго фіналу: у суд перадаюць справу аднаго толькі Дашкевіча.

Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у Кастрычніцкім судзе Менску, куды перадалі ўжо ягоную справу. Як вынікае са Зьмітровых лістоў на волю, ён ужо пачаў знаёміцца зь яе матэрыяламі.

Нагадаем, што Зьмітра Дашкевіча арыштавалі 15 верасьня, калі ён разам са сваім адвакатам прыйшоў на допыт у пракуратуру, растлумачыўшы зьмену стрыманьня тым, што Зьміцер не зьяўляўся на допыты і не жыве на месцы прапіскі ў Старых Дарогах. З таго часу Дашкевіч знаходзіцца ў СІЗА пры вул.Валадарскага. Яму грозяць два гады астрогу.

Чаму спынілі справы супраць іншых актывістаў? Лісічонак мяркуе, што абвінаваўчы бок ня здолеў сабраць патрэбнай доказнай базы. «Супраць Дашкевіча зрабіць гэта было лягчэй, бо ён заўсёды быў публічным чалавекам, не цураўся зносінаў з журналістамі, быў адкрытым для розных кантактаў». Ёсьць і іншае меркаваньне: улада баіцца рабіць зь юнакоў герояў. Яна імкнецца запалохваць, але пазьбягае чапаць. А арышт Дашкевіча быў справай захаваньня твару: нібыта ўсё выглядала, быццам справа была, а ў выніку – пшык.

Тым часам падпольны «Малады фронт» мяркуе распачаць кампанію ў абарону Дашкевіча з патрабаваньнем вызваліць яго з-за кратаў. Юнакі маюць праводзіць вулічныя акцыі, вывешваць расьцяжкі. На мінулым тыдні ў «Малады фронт» уступіла вядомая актывістка Крысьціна Шацікава. Яна растлумачыла свой крок як знак салідарнасьці з Дашкевічам.

У чацьвер а 14:00 ва ўправе БНФ мае адбыцца паседжаньне аргкамітэту «За свабоду Дашкевіча». Старшынём аргкамітэту стане Аляксандар Мілінкевіч. Усю ж каардынатарскую дзейнасьць будзе выконваць Сяржук Лісічонак. Зараз вядуцца перамовы з цэлым шэрагам вядомых у Беларусі людзей у пытаньні ўдзелу ў аргкамітэце.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы10

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць