Грамадства33

СтудРада вызначыла самую прыязную да студэнтаў ВНУ Мінска

Прафсаюзная суполка «Студэнцкая рада» правяла даследаванне, якую ВНУ самі навучэнцы лічаць самай прыязнай да студэнтаў. Першае месца ўзяла Акадэмія кіравання.

«СтудРада» ставіла на мэце стварэнне рэйтынгу зручнасці універсітэтаў для студэнтаў. Не разглядалася якасць адукацыі, браліся да ўвагі толькі сацыяльныя аспекты. Даследаванне ажыццяўлялася ў маі-чэрвені 2010 года. Адпаведныя анкеты запоўнілі восем соцень чалавек. Апытваліся выпадковыя студэнты каля ўніверсітэтаў і кожны ахвотны мог запоўніць анкету праз інтэрнэт.

У аснову даследавання клаліся тры галоўныя крытэры: эфектыўнасць органа студэнцкага самакіравання, ажыццяўленне базавых правоў студэнтаў, незалежнасць студэнцкіх СМІ.

Паводле атрыманага рэйтынгу, трэцяе месца (9,7 балаў з 33 магчымых) заняў МІПСА (Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў), які заснавала Федэрацыя прафсаюзаў.

На другім месцы, з рэйтынгам 10,3 апынуўся Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя Сахарава.

Лідэрам рэйтынгу, з адрывам у 5 балаў, сталася Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (15,6 балаў з 33).

У гэтым інстытуце развітае самакіраванне, яно мае сур’ёзныя паўнамоцтвы. У асноўным не парушаюцца правы студэнтаў, адміністрацыя цікавіцца іх думкай. Па эфектыўнасці студэнцкага самакіравання гэтая ўстанова таксама заняла першае месца.

Адначасова даследаванне выявіла значную пасіўнасць студэнтаў. Большасць (41%) не цікавіцца выбарамі у органы студрадаў. Каля чвэрці апытаных які мінімум адзін раз прыцягваліся да прымусовай працы. На благога выкладчыка 60% студэнтаў скардзіцца не збіраюцца, толькі 8% лічаць, што яго можна замяніць, калі захоча ўся група. Па пяцібальнай шкале сярэдняя адзнака задаволенасці апытаных сваім універсітэтам склала 3,25.

Пры ўзнікненні праблемаў, 83% студэнтаў будуць звяртацца да дэкана, а не ў самакіраванні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць