Здарэнні11

Непагадзь паваліла шмат дрэў на Гродзеншчыне і Міншчыне

Моцная непагадзь, якая прайшла 1 ліпеня, закранула Гродзенскую і Мінскую вобласці. Паводле інфармацыі МНС, парывы ветру дасягалі 20 метраў за секунду, у выніку чаго пацярпелі шэсць населеных пунктаў.

Фота: МНС

Стыхія пашкодзіла дахі васьмі жылых дамоў і дзвюх гаспадарчых пабудоў. Цяпер на ўсіх пацярпелых аб'ектах праводзяцца аднаўленчыя работы.

У Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 29 выпадкаў падзення дрэў на праезную частку аўтамабільных дарог. Ратавальнікі выязджалі для ліквідацыі наступстваў у Ашмянскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Свіслацкім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах, а таксама ў Гродне.

У Мінскай вобласці супрацоўнікі МНС тройчы выязджалі на распілоўку паваленых дрэў у Валожынскім раёне і Маладзечне. У адным выпадку дрэва пашкодзіла легкавы аўтамабіль.

У выніку непагадзі ніхто не пацярпеў.

Каментары1

  • Жвір
    03.07.2026
    На Пцічы цяпер толькі 16С* і дождж. Што здарылася з глябальным пацяпленьнем, куды яно раптам зьнікла ?
    Усё, нейкі невялічкі завіток-віхорчык з Паўночнай Афрыкі праляцеў цераз Еўропу, падагрэў крыху паветра, і сканаў. Цяпер ізноў трэба штаны надзяваць, кашулю, а ў рукі парасон... Вы гэтага хацелі ?

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава1

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?1

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві26

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам3

Z-блогер, які заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі, сам уцёк з фронту3

Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі

«Стаміўся жыць у ЗША і працаваць на масонаў». Праўнук Брэжнева вярнуўся ў Расію і трапіў ва ўкраінскі палон падчас першага баявога задання14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава1

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць