Каханне і сэкс2929

Восем спосабаў, як кахацца даўжэй

1. Падбірайце сэксуальныя позы, у якіх вядзе рэй жанчына.
Каб яна падладжвала рытм і пункты дакранання пад сябе. У фаварытках — поза «Вершніца», назва якой кажа сама за сябе. Гэтая пастава дазваляе ёй рэгуляваць і рытм фрыкцыяў, і глыбіню пранікнення. У сваю чаргу, мужчына мусіць навучыцца атрымліваць асалоду ад працэсу кахання з жонкай, а не ад панавання над ёй, мусіць навучыцца любіцца, а не займацца грубым сэксам.

2. Вучыцеся адчуваць сябе, сваё цела і цела сваёй партнёркі падчас любошчаў.
Вучыцеся кантраляваць нервовае напружанне і ўзровень напятасці цягліцаў, мець правільнае дыханне. Любыя тэхнічныя хітрыкі пачнуць працаваць пры адной умове: полавае жыццё павінна быць рэгулярным і поўным сапраўднага пачуцця.

3. Выкарыстоўвайце начэпнікі (прэзерватывы) з анестэтыкамі
 — сродкамі, якія змяншаюць чуллівасць.

4. Далучыце да рацыёну прадукты мора і шакалад.
У процівагу стымулятарам полавага поцягу, афрадызіякам, якія часцяком працуюць на эфекце: «верыш — падзейнічае, што заўгодна» — вустрыцы і змесціва банбаньерак сябе даўно станоўча зарэкамендавалі.

5. Выкарыстоўвайце любрыканты.
Шмаравідла спрыяе таму, што сіла церця змяншаецца. Адпаведна мужчыне трэба больш часу на тое, каб дасягнуць вяршыні асалоды.

6. Зведайце як уласныя эрагенныя зоны, так і партнёравыя.
Каханне — гэта не тэорыя, а практыка.

7. Рабіце гэтак званае практыкаванне Кегеля.
Напружвайце цягліцылагвовага (тазавага) дна, усё роўна як хочаце затрымаць вывальненне мачы. Сканцэнтруйцеся на цягліцах, якія атачаюць мочавыпускальны канал і похву. Пасля ўявіце, што вы падымаецеся на ліфце (як вышэй, то мацней сціскаюцца цягліцы тазавага дна), потым вяртаецеся на першы паверх (як ніжэй, то мацней цягліцы лагвовага дна разнявольваюцца).

8. І самае простае — кахайцеся часцей. Толькі не ператварайце сэкс для жыцця ў жыццё для сэксу.

Каментары29

Цяпер чытаюць

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле1

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія8

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць