У Мачулішчах пад Мінскам адбылася трагедыя падчас будаўніцтва жылога дома на вуліцы Авіятараў. На ўзроўні чацвёртага паверха абарваліся тросы будаўнічай люлькі, у якой былі рабочыя, паведамляе Следчы камітэт.

У выніку здарэння загінуў 65-гадовы мужчына, а ягоны 50-гадовы калега з цяжкімі траўмамі трапіў у рэанімацыю.
Цяпер на месцы працуюць следчыя, якія высвятляюць прычыны і абставіны здарэння. Праверка вядзецца пад асабістым кантролем кіраўніка Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Каментары