Грамадства1313

Палкоўнік Булаўка: Усе гэтыя арышты, пасадкі паказваюць моц дзяржавы

Сваю пазіцыю Анатоль Булаўка аргументаваў словамі капітана Жаглова з савецкага серыяла.

Анатоль Булаўка. Скрыншот відэа СТБ

На ток-шоу «По существу» на СТБ абмяркоўвалі беларускую армію і наступныя выбары. Дэпутат і палкоўнік Анатоль Булаўка апраўдваў арышты па палітычных матывах:

«Хачу працытаваць словы галоўнага героя фільма «Месца сустрэчы змяніць нельга»: сіла дзяржавы вызначаецца не наяўнасцю зладзеяў, а здольнасцю дзяржавы з імі змагацца (калі дакладней, у серыяле міліцыянт Жаглоў казаў, што так вызначаецца не сіла дзяржавы, а правапарадак. — НН). Таму гэтыя ўсе арышты, пасадкі — гэта якраз і паказвае моц дзяржавы».

Пасля палкоўнік дадаў, што перад выбарамі чакае «дробныя паскудствы і правакацыі».

«Але казаць пра тое, што да 26 студзеня пойдуць танкі на Беларусь — напэўна, не варта пужаць людзей», — спахапіўся Булаўка.

Трэба сказаць, што палкоўнік Булаўка не першы раз на тэлебачанні цытуе капітана Жаглова. Аргумент, які выручае яго на любым ток-шоу.

Каментары13

  • Бывалы
    16.12.2024
    Напомните ему, что такой молох, как он сказал «сила государства» в виде репрессий против жителей страны, может в любой момент вернуться бумерангом и пустить в расход уже вот таких Булавок. Перемолят и забудут, как это было после 37 года.
  • Галя з Камароўкі
    16.12.2024
    Таму гэтыя ўсе арышты, пасадкі — гэта якраз і паказвае моц дзяржавы.
    Гэты "дэпутат і палкоўнік" не разумее, што гэтыя пасадкі паказваюць слабасць рэжыму? Толік, разумею, што мала хто з палкоўнікаў мае мазгі, але ўсе ж такі памыслі, куды ўцякаць будзеш. Сірыя табе ў прыклад.
  • Ганьба
    16.12.2024
    Лукашыст мусіць сядзець у турме...

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры20

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну36

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры20

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць