Грамадства11

Факельнае шэсце і байкеры. Як адсвяткавалі ў Гудагаі

20-21 ліпеня ў вёсцы прайшла ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай.

Факельнае шэсце ў час фэста. Фота: katolik.life 

У дыяцэзіяльным фэсце ў каталіцкім санктуарыі ўдзельнічалі іерархі — сёлета тут адзначалі 260 гадоў з пачатку служэння ў парафіі кармелітаў босых. Піша выданне katolik.life 

З розных куткоў Беларусі ў Гудагай прыбылі пілігрымы — у тым ліку байкеры з Астраўца. Яны атрымалі дабраслаўленне і памаліліся перад абразом Маці Божай.

Байкеры на фэсце. Фота: katolik.life 
Працэсія святла на фэсце. Фота: katolik.life 

Галоўнай падзеяй першага дня стаў Крыжовы шлях па прасторах гудагайскай Кальварыі: рака вернікаў на чале з біскупам Уладзімірам Гуляем ішла праз кукурузнае поле, праз лес да стацый Мукі Пана.

Каля апаўночы адбылася відовішчная працэсія святла з факеламі і свечкамі, а затым — святая Імша. Раніцай таксама адпраўлялі Еўхарыстыю, а завяршылася свята ў нядзелю ўрачыстай адпустовай Імшой.

Вынясенне фератрона. Фота: katolik.life 

Каментары1

  • відьмаявідьма
    22.07.2024
    "у гонар Маці Божай Шкаплернай"
    Шкаплернай ? што гэта ? як і гэта -
    "У дыяцэзіяльным .. санктуарыі .. іерархі .. парафіі кармелітаў .. біс,,купам .. Імша. .. Еўхарыстыю .. Вынясенне фератрона" што гэта ?

    нібы тэкст на мове, а палова слоў незразумела ані

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць