Грамадства66

«Вялікую Айчынную вайну» лічыць самай значнай падзеяй у гісторыі толькі траціна беларусаў — Інстытут сацыялогіі

Пра тое, як жыхары Беларусі ацэньваюць ролю «Вялікай Айчыннай вайны» ў гісторыі і сучаснасці, даведаўся Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук. Толькі траціна апытаных (30,2 %) лічаць яе найбольш значнай падзеяй у гісторыі XX стагоддзя, а 56,7% рэспандэнтаў успрымаюць гэту вайну як нацыянальную трагедыю, піша Thinktanks.by

Карціна Валянціна Волкава «Мінск, 3 ліпеня 1944 года»

Такі вынік Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук атрымаў у ходзе даследавання, праведзенага ў лютым—сакавіку 2024 года, у якім паўдзельнічала 900 рэспандэнтаў.

Як сведчыць апытанне, 23,8% насельніцтва разглядаюць «Вялікую Айчынную» як адну з мноства войнаў у гісторыі Беларусі.

Адказы на пытанне, з чым асацыюецца гэта вайна, размеркаваліся наступным чынам:

  • з масавым партызанскім рухам (60,6 %);
  • абаронай Брэсцкай крэпасці (60,3 %);
  • нацыянальнай трагедыяй (56,7%);
  • цяжкімі стратамі беларускага народа (56,0%);
  • вызваленнем Беларусі ад захопнікаў (52%);
  • супрацівам мінскіх падпольшчыкаў (40,6 %).

Пры просьбе назваць герояў «Вялікай Айчыннай вайны» 30% не змаглі ўспомніць ніводнага прозвішча, 18,8% назвалі Георгія Жукава, 17,9% — Зою Касмадзям'янскую, 14,3% — Марата Казея, 12,6% — Мікалая Гастэлу.

Амаль у кожнага другога беларуса дзяды і бабулі прымалі ўдзел у вайне (49,5%), у кожнага пятага — іншыя сваякі (дзядзькі/цёткі, браты/сёстры) (20,9%) і прадзеды, прабабулі (20,7%). Толькі 12,7% жыхароў краіны паказалі, што ніхто з іх сваякоў не ваяваў. Не змаглі адказаць 5,3% рэспандэнтаў.

Крыніцы веды пра вайну:

  • дакументальныя (51,9 %) і мастацкія (45,8%) фільмы;
  • расповеды родных і блізкіх людзей (46%);
  • праграмы Беларускага тэлебачання (38,5 %);
  • мастацкая літаратура пра вайну (38,5 %);
  • вучэбныя праграмы школ і ВНУ (36,9 %);
  • тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы (35,9 %);
  • музеі, выставы, мемарыялы (34,8 %);
  • навукова-гістарычная літаратура (31,1 %);
  • асабістыя размовы з ветэранамі, сведкамі вайны (28,1 %).

Каментары6

  • Так
    10.07.2024
    Пакуль у беларусаў у галовах будзе сядзець "Вов", "День Победы" і іншая савеччына, нічога не зменіцца, толькі пагоршыцца.
  • Рэчаіснасьць
    11.07.2024
    Ня толькі, а аж траціна
  • кожны 3-ти рыбёнак - мой (с)
    11.07.2024
    угу. а яшчэ - пагиб кожны трэци - як той гисторык сказау
    3 - ну точна нейкае магичнае чысло
    для некаторых

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць