Спорт

«Атлант» (Мыцішчы) — «Дынама» (Мінск) — 3:2

Мінскае «Дынама» яшчэ больш ускладніла сабе задачу прабіцца ў плэй‑оф Кантынентальнай хакейнай лігі.

Мінскае «Дынама» яшчэ больш ускладніла сабе задачу прабіцца ў плэй‑оф Кантынентальнай хакейнай лігі.

У аўторак беларусы саступілі мыцішчанскаму «Атланту». Матч увогуле пачаўся з канфузу для мінчан. Ужо на 45‑ай секундзе гульні Ян Буліс змог вывесці гаспадароў наперад. Першы перыяд так і скончыўся.

А ў другім перыядзе «Дынама» адплаціла «Атланту» ягонай жа манетай. Швед Юнас Андэрсан змог адыгрыць шайбу ўжо на 43‑яй секундзе. Відэапрагляды нічога не змянілі — 1:1.

Ну а роўна на экватары матча Аляксандр Бараўкоў, які вярнуўся ў Беларусь пасля працяглай сібірскай адысеі, вывеў мінчан наперад.

Што праўда, сысці на другі перапынак пры перавазе ў ліку не атрымалася. Пасля выдалення сына галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Міхаіла Захарава Канстанцін. І ўсё той жа Ян Буліс скарыстаў колькасную перавагу — 2:2.

Ну а перамогу расійскаму клубу прынёс Мікалай Жэрдзеў у пачатку перыяду трэцяга перыяду. Нешта змяніць у Аляксандра Андрыеўскага так і не атрымалася.

Пройгрыш — 2:3.

У мінскага «Дынама» па‑ранейшаму засталося 56 пунктаў пасля 48 гульняў. Ад зоны плэй‑оф каманда адстае на 11 пунктаў.

Наступную сустрэчу «зубры» правядуць 28 студзеня ў Санкт‑Пецярбурзе супраць СКА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць