Улада44

Ігар Сечын: Дакументы па пастаўках у Беларусь нафты не падпісаныя

але пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ ідуць.

Дакументы па пастаўках і транзіце ў Беларусь нафты пакуль не падпісаныя, але пастаўкі сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ідуць. Пра гэта заявіў 4 студзеня віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Сечын.

Сечын нагадаў, што з 1 студзеня спынілася дзеянне паніжальных каэфіцыентаў пры пастаўках у Беларусь нафты. Аднак з улікам «эксклюзіўнага стаўлення» да беларускіх партнёраў Расія прапанавала захаваць ільготны — бяспошлінны — рэжым на пастаўкі нафты для ўнутранага карыстання ў аб’ёме да 6 млн. тон. Гэтыя прапановы перададзены беларускім партнёрам, дадаў віцэ‑прэм’ер.

Сечын таксама паведаміў, што ў найбліжэйшыя месяцы павінны быць падпісаныя дакументы па пастаўках нафты ў рамках Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана.

Каментуючы пазіцыю Мінска, які настойвае на льготных умовах пастаўкі нафты ў сувязі са ствараным Мытным саюзам, Сечын заявіў:

«Мы зыходзім з падпісаных дакументаў. Пытанні перамяшчэння вуглевадародаў павінны быць вызначаныя дадатковым пагадненнем».

4 студзеня прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Ігару Сечыну прадоўжыць перамовы з Мінскам аб умовах пастаўкі і транзіту нафты. «Спадзяюся, што дамоўленасці будуць дасягнутыя ў самы найбліжэйшы час», — цытуе Пуціна РІА Новости.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства энергетыкі РФ Ірына Есіпава абвергла інфармацыю, што з’явілася ў СМІ, аб тым, што беларуска‑расійскія перамовы 4 студзеня не аднаўляліся. «Перамоўны працэс з беларускім бокам працягваецца і не спыняўся», — падкрэсліла прадстаўнік Мінэнерга.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар19

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар19

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць