Кіно11

«Беларусьфільм»: Мы хацелі працаваць з Курэйчыкам, але не атрымалася

14 снежня ў Мінску прайшла прэс‑канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі ў беларускім кінематографе.

Адказваючы на пытанне адносна якасці сцэнараў, над якімі працуюць на «Беларусьфільме», галоўны рэдактар нацыянальнай кінастудыі Наталля Сцяжко адзначыла: «Зараз у краіне такое заканадаўства, што мы не маем права заказваць сцэнары. Мы можам працаваць толькі з гатовымі сцэнарамі, а грошы аўтар атрымае толькі тады, калі фільм запускаецца ў вытворчасць».

На пытанне, чаму кінастудыя не супрацоўнічае з вядомым маладым сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам, Сцяжко адказала:

«Курэйчык — хлопец проста цудоўны, вельмі таленавіты ў якасці піяру. Ён прыносіў да нас сцэнары, мы вельмі хацелі з ім працаваць, але не атрымалася — і не з нашага боку. Таму што першае пытанне, якое задае Курэйчык, — гэты грошы».

Сцяжко расказала, што аднойчы Андрэй прынёс на «Беларусьфільм» сінопсіс [кароткі абагульняючы пераказ] сцэнара, а потым рэдактары кінастудыі высветлілі, што падобны, але пад іншай назвай, ужо прададзены ў Расію. «Ён на нас пакрыўдзіўся, — паведаміла галоўны рэдактар кінастудыі, — нейкую вайну аб’явіў «Беларусьфільму», нават абвінаваціў, што мы яго ідэі крадзем».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар20

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар20

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць