Грамадства2424

На «Еўрабачанні» Чароўнага трусіка не зразумелі

Юры Дземідовіч заняў 9-е месца з 13-ці, набраўшы 48 балаў. Конкурс выйграў выканаўца з Нідэрландаў Ральф Макенбах.

На міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне», які прайшоў 21 лістапада ў Кіеве, перамог выканаўца з Нідэрландаў Ральф Макенбах. Прадстаўнік Беларусі Юры Дземідовіч, што выконваў песню «Чароўны трусік», заняў 9-е месца з 13-ці, набраўшы 48 балаў.

Ніводная з краін удзельніц не паставіла беларуса на першае месца (12 балаў) – 12 балаў бонусам кожнаму з удзельнікаў былі падараваныя дырэктарам конкурсу, ні на 2-е.

Максімальную колькасць балаў Дземідовічу паставіла Украіна (7 балаў),

па 6 — Македонія і Расія, 5 — Грузія, 4 — Бельгія, 3 — Нідэрланды і Сербія, па 1 — ад Арменія і Кіпр.

Беларускія гледачы і журы аддалі 12 балаў Расіі, 10 — Украіне, 8 — Арменіі, 7 — Нідэрландам.

Раней канкурсанты з Беларусі двойчы станавіліся пераможцамі дзіцячага «Еўрабачанне».

На конкурсе 2007 года першае месца заваяваў мінскі школьнік Аляксей Жыгалковіч, на «Еўрабачанні -- 2005» — Ксенія Сітнік з Мазыра. У 2006 г Андрэй Кунец заняў другое месца, летась дзявочае трыо ў складзе Дар'і Надзінай, Аліны Молаш і Карыны Жуковіч заняло шостае месца.

Інтрыга ж, хто стане пераможцам у 2009 г., захоўвалася да канца.

Перад абвяшчэннем вынікаў галасавання ў апошняй краіне, першую прыступку ў рэйтынгу дзялілі Арменія і Бельгія. А ў выніку перамагла Галандыя. Яе прадстаўнік Ральф Макенбах набраў 121 бал. Другое і трэцяе месцы падзялілі паміж сабой прадстаўніцы Расіі Кацярына Рабава і Арменіі Лаура Айрапецян, атрымаўшы па 116 балаў.

Агульныя вынікі галасавання выглядаюць наступным чынам:

1. Галандыя — 121
2,3. Расія, Арменія — 116
4. Бельгія — 113
5. Украіна — 89
6,7. Швецыя, Грузія — 68
8. Мальта — 55
9. Беларусь — 48
10. Сербія — 34
11. Кіпр — 32
12. Македонія — 31
13. Румынія —19

Дзіцячае «Еўрабачанне-2010» пройдзе 20 лістапада ў Мінску.

Каментары24

Цяпер чытаюць

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле1

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія8

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць