Вайна11

Былы баец ПВК «Вагнер» загінуў праз некалькі дзён пасля вяртання дадому, меркавана, ад абстрэлу УСУ

Былы баец ПВК «Вагнер» загінуў падчас абстрэлу пасёлка ў Бранскай вобласці 30 красавіка — праз тыдзень, як ён вярнуўся дадому пасля сканчэння вайсковага кантракта. Пра здарэнне паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Разбураны дом у Суземцы Бранскай вобласці. Фота: avbogomaz / Telegram

Паводле Mash, 46-гадовы Сяргей Мяркулаў загінуў падчас абстрэлу пасёлка Суземка ў Бранскай вобласці. Меркавана, абстрэл вялі УСУ, хоць яны гэты факт не пацвярджаюць.

Згодна з інфармацыяй канала, Мяркулаў вярнуўся дадому літаральна за тыдзень да смерці — 24 красавіка пасля паўгода службы ў складзе ПВК ва Украіне.

Паводле расійскага боку, 30 красавіка Узброеныя сілы Украіны нанеслі па пасёлку два ракетныя і шэсць артылерыйскіх удараў. Адзін з іх трапіў у прыватны дом, дзе чатыры чалавекі, у тым ліку экс-баец «Вагнера», загінулі. Па даных канала, іх целы знайшлі ў двары каля лазні.

Пасёлак Суземка знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Украінай, там змяшчаецца найбліжэйшая да мяжы станцыя Расійскай чыгункі.

Абстрэлам былі пашкоджаныя рэйкі і абароннае прадпрыемства.

Каментары1

  • Axel Justas
    02.05.2023
     Зорка знайшла героя.

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна24

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»2

Гісторыя дзяржСМІ пра «абстрэл» беларуса ў Польшчы выклікала бурны смех у сацсетках12

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі38

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта30

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна24

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць