Грамадства77

Брэсцкія чыноўнікі прэзентавалі турыстычны брэнд горада

У Брэсце 20 красавіка прэзентавалі турыстычны брэнд горада, паведамляе БелТА.

Фота Брэсцкага гарвыканкама

Лагатып, які перамог у конкурсе, намаляваны ў выглядзе стракатай стралы з лукам, якія сімвалізуюць герб горада. Кожны колер адлюстроўвае пэўныя аспекты, звязаныя з жыццём Брэста, — яго знакамітыя ліхтары, памежныя слупы, рэкі, масты, лясы.

Слоганам турыстычнага брэнда выбрана беларускае слова «натхняе». І яго прапануюць не перакладаць для версій на іншых мовах. На рускай мове яно застаецца напісаным кірыліцай, на англійскай — транслітарацыяй.

«Стварэнне турыстычных брэндаў — сусветная тэндэнцыя. Ён павінен быць вядомы турыстам.

Пры позірку на яго ў людзей павінна ўзнікаць асацыяцыя з Брэстам. Гэта не проста слова, а ў нейкай ступені твор мастацтва, з якім людзі захочуць сфатаграфавацца, набыць прадукцыю з яго выявай», — адзначыла начальніца аддзела спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама Алеся Акруг.

Прапанаваны дызайнерамі турыстычны брэнд плануюць размяшчаць на банерах, футболках, паліграфічнай і сувенірнай прадукцыі.

«Спектр шырокі. Прадукцыю з выявай нашага турыстычнага брэнда будзем прэзентаваць на выставах у Беларусі і за мяжой, размяшчаць на білбордах. Паступіла прапанова ад турыстычнай фірмы забрэндзіраваць турыстычны аўтобус», — дадала Алеся Акруг.

Яна таксама звярнула ўвагу, што гэта менавіта турыстычны брэнд Брэста.

Каментары7

  • хх
    21.04.2023
    расейцы... дык у вас там і так іх заўсёды было ( любяць яны сваю Брэсцкую крэпасць 
  • Рэальнасьць
    21.04.2023
    Турысты прыедуць у Берасьце, так блізка да вайны ва Ўкраіне й сярод дзяржаўнага тэрарызму й катаваньняў у Беларусі? Каб убачыць што? Месца дзе нацысты й савецкія расейцы паціскалі адзін аднаму рукі як партнёры, калі разам напалі на Польшчу ў 1939 годзе?
  • Абу
    21.04.2023
    Забілі стрэлку

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы10

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць