Прыватныя абвесткі99

31 кастрычніка — Дзень Рэфармацыi

31 кастрычніка 1517 г. Марцін Лютар заявіў пра неабходнасьць прывесьці жыцьцё кожнага чалавека і грамадзтва ў цэлым у адпаведнасьць са Словам Божым. Пропаведзь Лютара стала пачаткам руху Рэфармацыі, які ахапіў усю Эўропу, у тым ліку і Беларусь.

31 кастрычніка ўвайшоў у гісторыю як Дзень Рэфармацыі.

У гэтым годзе спаўняецца 500 год ад нараджэньня Жана Кальвіна — чалавека, які разам з Марцінам Лютарам зьдзейсьніў вялікую справу Рэфармацыі ў XVI стагодзьдзі.

«Пасьля Францыі ніводная з краінаў не прыцягвала большай увагі Кальвіна чым Польскае каралеўства [Польшча і Вялікае Княства Літоўскае]», — пісаў адзін з дасьледчыкаў ХІХ ст. Жан Кальвін прысьвяціў Жыгімонту Аўгусту выданьне Лісту да Гебраяў, а Мікалаю Радзівілу Чорнаму, — Дзеі Апостальскія.

У 1557 годзе ў звароце да шляхты дзяржавы Ягайлавічаў, якія вызнаюць чыстае эвангельскае вучэньне, Кальвін заклікаў аб'яднацца прадстаўнікам розных дэнамінацыяў, бо нягледзячы на адрозьненьні, іх веравучэньні маюць унутранае адзінства: «Вы ж самі ведаеце, што трываласьць царквы заключаецца ня толькі ў адзінстве веравызнаньня, але і ў братэрскай згодзе, асабліва ў часы, калі вораг усімі сіламі прагне зьнішчыць царкву».

Запрашаем Вас на сьвяточнае служэньне, прысьвечанае Дню Рэфармацыі, якое адбудзецца 31 кастрычніка а 18.00 у царкве "Благадаць" (Мінск, вул. Гурскага, 48).

Каментары9

Цяпер чытаюць

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка2

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка2

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць