Мэр украінскага Дняпра стаміўся трэці дзень есці аліўе ды «шубу» і прапанаваў ад іх адмовіцца
«Але. За халадзец аддам душу. Яго магу жраць тыдзень».
Барыс Філатаў напісаў іранічны допіс пра Новы год, які прысвяціў традыцыйным стравам.
«Адкрыта скажу, што я ўжо не магу жраць тыя аліўе і «шубу». Бо трэці дзень пайшоў.
Таму ёсць прапанова. Давайце будзем паступова адмаўляцца ад гэтых савецкіх звычак.
Гэта калі сумленна і па-сапраўднаму «гэць ад Масквы».
Але. За халадзец аддам душу. Асабліва з гарчыцай. Яго магу жраць тыдзень», — напісаў Філатаў.
Што рабіць, калі вы на святы пераелі, перапілі ці недаспалі? Тры простыя парады ад медыка
Расійская прапаганда ўсур'ёз успрыняла словы ўкраінскага чыноўніка. Шматлікія медыя напісалі, што ва Украіне сапраўды збіраюцца забараняць салаты.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары
дык хай не есць. хай аддасць тым, хто хоча есць. элементарна - тым, каму няма што есць
няўжо ва Украіне ўсе такія багатыя, калі нават прэзідэнт харчуецца лапшой