Грамадства11

Затрыманага ўчора 74-гадовага актывіста Барыса Хамайду выпусцілі з віцебскага ізалятара

На затрыманага 25 жніўня віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы і апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайду склалі адміністрацыйны пратакол паводле арт. 24.23 КаАП — міліцыянты вырашылі, што ягоны медальён з гербам «Пагоня» — атрыбут несанкцыянаванага пікета. Але судзіць пакуль што не сталі.

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, суд Кастрычніцкага раёна Віцебска не прыняў адміністрацыйную справу і Барыса Хамайду адпусцілі на волю.

Яму сказалі чакаць позву ў суд найбліжэйшымі днямі, але 74-гадовы апазіцыянер не надта верыць у працяг разбіральніцтва.

«Пагоня» не з’яўляецца забароненым сімвалам, і медальён я нашу ўжо не першы год. Бачылі яго і ў міліцыі падчас мінулых затрыманняў, але ніколі ніводзін міліцыянт не казаў, што гэта знак пікетавання. Выява «Пагоні», урэшце рэшт, прысутнічае на гербе Віцебскай вобласці, яна ўпрыгожвае і будынак у самым цэнтры Віцебска», — распавёў Барыс Хамайда.

Што канкрэтна было напісана ў пратаколе пра адміністрацыйнае правапарушэнне, ён сказаць не бярэцца, бо не чытае і не падпісвае пратаколы з прынцыповых меркаванняў. Спадару Хамайду вядома, што пратакол быў перададзены ў суд, але працэс не адбыўся, таму яго адпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання.

Барыса Хамайду затрымалі перад пачаткам судовага працэсу над журналісткай Таццянай Мацвеевай, якую ён прыйшоў падтрымаць у суд Кастрычніцкага раёна. Журналістку судзілі за несанкцыянаванае пікетаванне. Супрацоўнік міліцыі Уладзіслаў Шышкавец склаў на яе пратакол за малюнак на аватарцы ў Фэйсбуку, дзе былі палосы белага і чырвонага колераў і словы Янкі Купалы «Хочам людзьмі звацца». Гэты самы міліцыянт заўважыў і «Пагоню» на медальёне Барыса Хамайды. Ён запатрабаваў зняць медальён, але спадар Хамайда адмовіўся і мінулую ноч мусіў правесці за кратамі.

Каментары1

  • Extrymist
    26.08.2022
    Хамайда - скала у адрозьненьні ад некаторых.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць