Грамадства33

Мікалая Статкевіча на паўгода перавялі ў адзіночную камеру

Пра перавод Мікалая Статкевіча ў адзіночку паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

«З 5 жніўня ён на паўгода змешчаны ў якасці пакарання ў «адзіночку» памерам каля 3 кв. м, шырынёй метр, з прышпіленымі да сцяны «нарамі». Пакаранне, аналагічнае ПКТ у «звычайнай» калоніі, дзе вязні — у казармах і могуць выходзіць на вуліцу. У калоніі асаблівага рэжыму, дзе ён і так у камеры, можна пакараць хіба памерамі і паўпадвальным памяшканнем. Ну і адсутнасцю званкоў і прагулак. Але няхай ён сам раскажа. Крышку пазней яго лісты агучу. Пакуль рада таму, што дачакалася ліста. І ўсяго ж толькі паўтара месяца мінула».

Статкевіча асудзілі 14 снежня 2021 года на 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўнілася 66 гадоў.

Каментары3

  • Per aspera
    14.08.2022
    Божа, дай здароуя Мікалаю і шчасця апынуцца на волі, а таксама усім бязвінна асуджаным
  • Ілля
    14.08.2022
    Сапраўдны лідэр беларусаў
  • антисвета
    14.08.2022
    Ілля, які ў яго практычны вопыт жыцця, каб лідэрам быць? калі ён большую частку жыцця правёў у рэальным зняволенні. прычым, часта вось, як зараз кажуць, у адзіночцы. ён не ведае рэальнага жыцця. не ведае людзей. адарваны ад гэтага ўсяго 

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры15

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма14

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі17

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры15

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць