Улада2727

Назвы беларускіх гарадоў і вёсак перакладуць на расейскую мову

Нацыянальнае кадастравае агенцтва накіравала ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці дакладную запіску, у якой заявіла пра адмову ад транскрыбавання геаграфічных назваў з беларускай мовы.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва накіравала ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці дакладную запіску, у якой заявіла пра адмову ад транскрыбавання геаграфічных назваў з беларускай мовы.

Агенцтва лічыць неабходным перакладаць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з расейскай мовы і адпаведна транслітараваць на англійскую.

Так, цяпер населены пункт Гай можа называцца па-англійску Roshchi, а Заходні — Zapadnyi.

Днямі Таварыства беларускай мовы накіравала кіраўніку прэзідэнцкай Адміністрацыі Ўладзіміру Макею ліст, ў якім заявіла, што «кадастравае агенцтва спрабуе перакрэсліць зробленае ў галіне нармалізацыі напісання назваў геаграфічных аб’ектаў».

ТБМ выступае за тое, каб захаваць пастановы, прынятыя Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, і надаваць назвы населеным пунктам і прыпынкам, зыходзячы з беларускай мовы, напрыклад, «Чырвоны Араты» і «Чирвоный Аратый» (а не «Красный пахарь»).

Распрацоўка напісання геаграфічных назваў вядзецца спецыялістамі з 2001 года. За гэты час пабачылі свет «Даведнікі назваў населеных пунктаў Беларусі» з 4 абласцей, і 2 апошнія вобласці рыхтаваліся да выдання.

Даведнікі атрымалі станоўчыя водгукі спецыялістаў з ААН, некалькі гадоў выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы геаграфічных мапаў і турыстычных шыльдаў.

Еўрарадыё

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна5

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

Навукоўцы навучыліся змушаць тканкі мышы запускаць працэс рэгенерацыі, як у яшчарак

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

Пад Гроднам фатографу ўдалося зняць лютую бойку двух баброў ВІДЭА2

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі2

ЗША зноў падоўжылі змякчэнне санкцый супраць расійскай нафты1

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы1

Расіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў. Кыргызы кажуць, што ацэньваць інакш «архіскладана»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна5

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць