Памятаю «раннеперабудовачныя часы». Віктар Івашкевіч прыязджае ў Полацк, каб арганізацыйна дапамагчы ладзіць самы першы мітынг дэмакратаў у найстаражытнейшым беларускім горадзе. Піша Лявон Баршчэўскі.
Памятаю «раннеперабудовачныя часы». Віктар Івашкевіч прыязджае ў Полацк, каб арганізацыйна дапамагчы ладзіць самы першы мітынг дэмакратаў у найстаражытнейшым беларускім горадзе.
З таго часу бачу яго ўсюды, дзе ёсць неабыякавыя людзі, дзе кідаюць выклік сфармаванай дзесяцігоддзямі Сістэме, дзе збіраюцца тыя, хто хоча рабіць беларускую Беларусь. Віктар застаецца няўрымсным і непахісным у сваёй веры. Далёка не ўсё ідзе так, як хацелася б яму і нам. А ён б’ецца, здавалася б, у непрабівальны мур. Бо, як спявалі актывісты польскай «Салідарнасці» ў вырашальныя для краіны часы, «…муры глухія рухнуць, рухнуць, І новы свет заззяе нам».
З юбілеем, дарагі Віктар, з новым этапам Твайго жыцця. Няхай ён станецца святлейшым і радаснейшым для Цябе!
-
Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко
-
«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам
-
Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары