Свет

Літоўскія прыхільнікі Лукашэнкі даехалі да Масквы

Эрыка Швенчэнене, якая праславілася сваёй любоўю да Аляксандра Лукашэнкі і паездкамі ў Беларусь, у канцы ліпеня з паплечнікамі пабывала ў Маскве і прыняла ўдзел у перадачы Уладзіміра Салаўёва, піша Delfi.lt.

Са Швенчэнене ў Маскву ездзіў Эдзікас Ягелавічус, які таксама карыстаецца папулярнасцю ў беларускіх прапагандыстаў, Дарус Норкус і Міндаўгас Рамошка.

Яны распавядалі, як дрэнна цяпер жыве Літва з-за разрыву адносін з Расіяй і Беларуссю. Акрамя таго, яны далі зразумець, што ўлада ў Літве, магчыма, нелегітымная, і ўвесь час падкрэслівалі, што ўлада і народ — гэта розныя рэчы, нібыта большасць народа мяркуе, што стырно дзяржавы трэба павярнуць у іншы бок — у бок «сяброў» у Расіі і Беларусі.

Швянчэнене таксама ўдзельнічала ў пракрамлёўскай перадачы Solovjov Live. Праўда, вёў яе не сам «рупар Крамля» Уладзімір Салаўёў, а іншы вядучы.

«Мы ж разумеем, што так шмат гадоў былі злучаныя з рускім светам у вялікім Савецкім Саюзе. Прыбалтыка, Літва — была візітнай карткай гэтай краіны», — заявіла ў перадачы Швянчэнене.

Яна таксама сказала, што тры дзесяцігоддзі «дзікага капіталізму» і заходнія каштоўнасці па душы далёка не ўсім грамадзянам краіны і заўважыла, што «славянскія партнёры» ніколі не падводзілі Літву, а «Беларусь і Расія не прад'яўлялі ніякіх прэтэнзій і не стварылі ніводнага ваеннага канфлікту». У падобным ключы былі і яе далейшыя словы.

«Калі бачыш відэа гэтага візіту, то напрошваюцца мінімум тры артыкулы КК, што павінна зацікавіць пракуратуру, у артыкулах прадугледжаная адказнасць за дапамогу замежным дзяржавам у дзеяннях супраць Літвы, за стварэнне антыканстытуцыйных арганізацый і ўдзел у іх, за адмаўленне савецкай агрэсіі супраць Літвы», — напісаў у Фэйсбуку экс-кіраўнік Канстытуцыйнага суда Дайнюс Жалімас.

Дэпутат Матас Малдэйкіс сказаў Delfi, што ён звярнуўся ў Генпракуратуру з нагоды выказванняў Швенчэнене.

«З таго, што я бачу ў даступным відэа, гэта відавочныя дзеянні супраць Літвы. Гэта адмаўленне савецкай агрэсіі, гэта артыкулы КК. Я звярнуўся ў пракуратуру з просьбай пачаць расследаванне», — сказаў дэпутат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць