Грамадства

У Маладзечне мужчыну асудзілі да трох месяцаў і штрафу за паўтарагадовае катаванне жонкі

Суд у Маладзечне асудзіў на тры месяцы зняволення 59-гадовага жыхара Маладзечна, які катаваў сваю жонку амаль паўтара года. У працэсе папярэдняга расследавання былі даказаныя шэсць эпізодаў збіцця і катаванні ў перыяд часу з верасня 2020 года па люты 2022-га. Пра гэта расказаў пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі.

Дом на маладзечанскай вуліцы Вялікі Гасцінец, у якім жыла гэта сям'я. Фота Сяргея Есмановіча

Па словах пракурора:

«Судовае следства выявіла, што 6 верасня 2020 года абвінавачаны па месцы жыхарства ў п'яным выглядзе падчас сваркі ўдарыў жонку рукой па яе руцэ, прычыніўшы пабоі, боль і пакуты. Наступны даказаны эпізод катавання датаваны 25 ліпеня 2021 года. Яшчэ праз чатыры дні п'яны муж некалькі разоў ударыў жонку па розных частках тулава».

Затым 15 лістапада 2021 года мужчына, ужыўшы спіртное, двойчы ўдарыў сваю ахвяру рукой па твары, цягаў яе за валасы. 1 студзеня 2022 года ён ударыў яе рукой па галаве. 8 лютага каля гадзіны ночы — нанёс удар рукой па шчацэ.

«Ва ўсіх выпадках мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, а яго жонка адчувала фізічны боль і псіхічныя пакуты, — адзначае Уладзімір Дубоўскі. — Абвінавачаны на судзе цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся і распавёў, што яго жонка памерла ў сакавіку ад інсульту».

Пацярпелая да сваёй смерці, якая наступіла 27 сакавіка, паспела звярнуцца ў міліцыю і даць паказанні. Жанчына заяўляла, што п'яны муж у іх кватэры з 2020 года сістэматычна збіваў яе. Пра скандалы ў гэтай сям'і распавяла суседка, якая выступала ў якасці сведкі. Факты катаванняў пацвердзілі таксама супрацоўнікі міліцыі, якія выязджалі на месца па заявах пацярпелай.

Справа разглядалася па першай частцы артыкула 154 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Катаванне».

Адказнасць абвінавачанага змякчыла чыстасардэчнае прызнанне, а стан алкагольнага ап'янення пры здзяйсненні злачынства стаў акалічнасцю, якая абцяжарвала віну.

У выніку мужчына па прысудзе суда атрымаў тры месяцы арышту са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 70 базавых велічынь (2240 рублёў). Акрамя гэтага, яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе62

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя5

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

Памятаеце Паўла з ДЦП, які скарыў сацсеткі беларускай мовай? Яму перадалі падарункі13

Трамп паставіў на паўзу пастаўкі зброі Тайваню і зрабіў заявы, якія ставяць пад пытанне гатоўнасць ЗША абараняць яго20

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ1

Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»10

Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе62

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць