Не менш за адчуваньне перамог, здабыткаў, здзяйсьненьняў, нацыі, каб яна ўсьведамляла сябе нацыяй, неабходнае адчуваньне страт. У адчуваньнях стратаў нацыя яднаецца, мацуе і гартуе дух.
Каб нешта страціць — трэба нешта мець. У адчуваньнях страт нацыя ствараецца.
Памятаючы, як глыбінна адчула Беларусь страту Васіля Быкава, сёньняшняя антынацыянальная ўлада не дазволіла Беларусі гэтаксама адчуць страту Янкі Брыля. Улада замаўчала нашую нацыянальную страту. Калі нічога ня страчана — дык нічога і не было.
Сёньня мы разьвітваемся з Янкам Брылём, разумеючы, што ён застаецца назаўсёды.
Апошнімі днямі ў мяне пыталіся: як я мяркую, што найістотнае пакінуў па сабе Янка Брыль? Я мяркую, што гэта — чысьціня стылю. Як у літаратуры, так і ў жыцьці.
Брыль і ёсьць стыль. Цалкам беларускі. І ў гэтым ён цалкам апраўдаў Богам дадзены лёс.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары