Улада

Зэльвенская ЦЭС на вугалі можа каштаваць $1,5 млрд

У будаўніцтва Зэльвенскай вугальнай электрастанцыі ў Беларусі неабходна інвеставаць $1,3‑1,5 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, каменціруючы вынікі праведзеных 1‑2 верасня ў Гданьску перагавораў з польскімі кампаніямі аб супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Зацікаўленасць у рэалізацыі ў Беларусі праекта будаўніцтва вугальнай станцыі выказала буйная польская кампанія «Кульчык холдынг». Польскае АТ «Электрабудова» гатова інвесціраваць у арганізацыю вытворчасці аўтаматычных сістэм кіравання для ДВА «Белэнерга». Прадукцыя гэтага прадпрыемства і тэхналагічныя рашэнні, якія ўкараняюцца на ім, могуць быць выкарыстаны пры мадэрнізацыі дзеючых і будаўніцтве новых генерыруючых магутнасцей у Беларусі, напрыклад, Зэльвенскай вугальнай электрастанцыі і будучай беларускай АЭС.

Гаворачы аб рабоце па прыцягненню інвестыцый з боку польскіх кампаній у Беларусь, Аляксандр Азярэц адзначыў, што такія інвестыцыі разглядаюцца з пункту погляду іх эфектыўнасці для бізнесу ў нашай краіне. «Калі будуем станцыю ў Зэльве з паліўным складальнікам з Польшчы, адначасова мы павінны разглядаць пытанне экспарту электраэнергіі, каб тут у нас атрымалася эканоміка. Гэта значыць вугаль, які мы закупляем, павінен поўнасцю акупляцца продажам электраэнергіі», — растлумачыў ён.

«Мы склалі пратакол. Цяпер будзем удакладняць разлікі па будаўніцтве станцыі. Паглядзім долі кожнага боку ў гэтым праекце», — адзначыў міністр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу23

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы7

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць