Пад вадой аказаліся 200 метраў дарогі каля вёскі Калодліва.
Рака Бесядзь падтапіла ўчастак дарогі ў Касцюковіцкім раёне. Пад вадой аказаліся 200 метраў дарогі каля вёскі Калодліва, паблізу нізкаводнага жалезабетоннага моста.
Як паведамляе МНС, максімальная глыбіня на падтопленым участку складае 25 см. Пацярпелых няма.
На мінулым тыдні паведамлялася, што з берагоў выйшла Дзвіна ў Віцебску.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары