Свет

Расійскія вобласці, памежныя з Украінай, адна за адной абвяшчаюць павышаны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі

На дадзены момант усе памежныя з Украінай вобласці Расіі (Белгарадская, Бранская, Курская і Варонежская), а таксама паўночныя раёны Крыма і прыазоўскія раёны Краснадарскага края ўжо ўвялі жоўты (павышаны) узровень тэрарыстычнай небяспекі. Выключэнне — Растоўская вобласць, якая ўводзіць жоўты ўзровень пакуль што адмовілася.

У Курскай вобласці «жоўты» ўзровень тэрарыстычнай небяспекі мясцовыя ўлады ўвялі яшчэ ўчора.

Жоўты ўзровень — другі па ўсталяванай шкале. Усяго іх 3: павышаны — сіні, высокі — жоўты і апошні, крытычны — чырвоны. Жоўты ўзровень уводзіцца «пры наяўнасці пацверджанай інфармацыі пра рэальную магчымасць здзяйснення тэрарыстычнага акта».

Сёння да курскіх калегаў далучыліся ўлады Бранскай і Белгарадскай абласцей, увёўшы такія ж самыя абмежаванні і ў сябе. Жыхарам гэтых рэгіёнаў рэкамендавалі звяртаць увагу на незнаёмых людзей і прыпаркаваныя каля дамоў аўтамабілі, устрымацца ад наведвання людных месцаў, а таксама заўсёды насіць з сабой пашпарт.

Акрамя таго, у Белгарадскай вобласці жыхарам забаранілі запускаць петарды, феерверкі і салюты. «Каб не палохаць людзей лішнімі гучнымі гукамі», — растлумачыў кіраўнік рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.

Варонежская вобласць і Краснадарскі край не абвяшчалі «жоўтага ўзроўню» на ўсёй сваёй тэрыторыі, але ўвялі абмежаванні ў прымежных да Украіны раёнах. Тое ж самае зрабілі ў паўночных рэгіёнах акупаванага Расіяй Крыма. 

Пакуль што не ўводзіла ніякіх абмежаванняў толькі Растоўская вобласць, прылеглая да акупаваных Расіяй з 2014 года раёнаў украінскага Данбаса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя9

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя

Усе навіны →
Усе навіны

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя9

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць