Свет

Прэмʼеры Польшчы, Славеніі і Чэхіі ўжо ва Украіне

Цягнік з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім, віцэ-прэмʼерам Яраславам Качыньскім і прэмʼер-міністрамі Славеніі і Чэхіі ўжо перасек польска-украінскую мяжу і накіроўваецца ў Кіеў, паведаміў кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.

Выступ Уладзіміра Зяленскага перад дэпутатамі Польшчы. Фота: @PremierRP / Twitter

Ён таксама распавёў, што візіт рыхтаваўся шмат дзён, але захоўваўся ў строгай таямніцы.

«На версальскім саміце былі прынятыя прынцыповыя рашэнні адносна паездкі ва Украіну. Тады прэм’ер-міністр Польшчы Маравецкі ў каардынацыі з віцэ-прэм’ерам Качыньскім падрыхтаваў гэты візіт, які сёння пачынаецца. Мы не можам дазволіць расіянам працягваць гэтую злачынную дзейнасць ва Украіне», ‒ сказаў Дворчык.

Таксама польскі палітык паведаміў, што ў Кіеве запланаваная сумесная канферэнцыя прэмʼер-міністраў Польшчы, Чэхіі, Славеніі і Украіны. Акрамя моцнага сігналу аб падтрымцы з боку ўсяго Еўрасаюза ваюючай Украіны, кіраўнікі ўрадаў прадставяць пакет канкрэтнай падтрымкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым7

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы11

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам6

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым7

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць