Амерыканскі эканаміст Роберт Прэчтэр мяркуе, што сусветная эканоміка ўступае ў паніжальны цыкл.
Амерыканскі эканаміст Роберт Прэчтэр (Robert Prechter), абапіраючыся на «Хвалёвую тэорыю Эліёта», прыйшоў да меркавання, што ў бліжэйшае дзесяцігоддзе цана на нафту ўпадзе да 4‑10 даляраў за барэль.
«Спатрэбілася шмат год, каб нафта дасягнула рэкордных 147 даляраў за барэль, як было летась. Цяпер спатрэбіцца шмат часу, каб яна знізілася да мінімуму»,— заявіў эканаміст.
Па меркаванні Прэчтэра, цяпер сусветная эканоміка ўступае ў пяты паніжальны цыкл. Ранейшыя пікі «нафтавай маніі» сустракаліся кожныя 30 год — у 1920‑м, 1951‑м, 1980‑м і 2008‑м гадах.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары