Літоўскія памежнікі: У суботу ў бок Літвы з Беларусі было тры стрэлы
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што на яе ўчастку ў Варэнскім раёне ў суботу з беларускага боку было зафіксавана тры стрэлы. Але самім літоўцам выкарыстоўваць зброю не давялося.

Фота: DELFI / Robertas Narmontas
За суткі літоўскія памежнікі завярнулі на мяжы 8 незаконных мігрантаў, а з пачатку жніўня, калі пачала прымяняцца такая практыка, іх колькасць дасягнула ўжо 8,2 тысяч. Праўда, некаторыя мігранты маглі спрабаваць перасекчы мяжу некалькі разоў.
Каментары