Падчас апошняга тэста кавід у гульцоў мінскага «Дынама» атрымалі 20 станоўчых вынікаў. Хакеісты адправіліся на самаізаляцыю.

Фота ХК «Дынама-Мінск»
Таксама ў спісе тых, хто здаў станоўчыя ПЛР-тэсты, аказаліся некаторыя прадстаўнікі трэнерскага штаба і персаналу «зуброў», паведамляе тэлеграм-канал мінскай каманды.
Варта зазначыць, што з-за ўспышкі кавіду сярод гульцоў лігі з 15 студзеня будзе прыпынены чэмпіянат Кантынентальнай хакейнай лігі. Зрэшты ён быў бы і так прыпынены з 24 студзеня на час Алімпіяды. Чэмпіянат КХЛ будзе адноўлены 23 лютага.
Каментары