Грамадства

Марыя Калеснікава ў калоніі плануе атрымліваць вышэйшую адукацыю

Марыя Калеснікава ў гомельскай калоніі, куды яе этапавалі 9 студзеня, пакуль знаходзіцца ў каранцінным атрадзе з пяці чалавек. Пра гэта распавёў DW адвакат палітзняволенай Уладзімір Пыльчанка.

Фота Reuters

— Яна сама ў парадку, як заўсёды бадзёрая, з чырвонай памадай, смяецца, усміхаецца, — распавёў Пыльчанка. — Цяпер яна з людзьмі — каля дзесяці месяцаў яна была ў камеры-адзіночцы і не мела магчымасці кантактаваць з людзьмі, акрамя сваіх адвакатаў, рэдкіх сустрэч з бацькам і службовымі асобамі ў СІЗА.

Цяпер яна знаходзіцца ў атрадзе з пяці чалавек, гэта атрад № 8, каранцінны. Як яна распавядала, атмасфера вельмі станоўчая, смяюцца, весяляцца — нармальная атмасфера з пункту гледжання Марыі, — кажа Пыльчанка.

Паводле яго слоў, этап прайшоў досыць хутка — ён доўжыўся менш за суткі. Марыя ў каранціне будзе знаходзіцца не больш за 14 сутак, затым яе павінны перавесці ў звычайны атрад. Пакаранне яна будзе адбываць на агульных умовах, працуючы ў калоніі. Там Калеснікава хоча атрымаць вышэйшую адукацыю. Такая магчымасць прапісаная ў заканадаўстве, расказвае адвакат.

— Ёсць дзве ВНУ, якія могуць даваць адукацыю. < … > Вядома, яна з цікавасцю паставілася да гэтай ідэі, і сама будзе шукаць інфармацыю, што за ВНУ і якім чынам [паступіць туды].

Адвакат таксама распавёў, што апеляцыю на прысуд яны ўжо падавалі — другая судовая інстанцыя пакінула яго без змен. Калеснікава з адвакатамі плануе абскарджваць прысуд і далей, выкарыстоўваць усе «легальныя механізмы для яго адмены».

Нагадаем, што кіраўніцу штаба Бабарыкі Марыю Калеснікаву 6 верасня 2021 года асудзілі на 11 гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць