Свет

Прэзідэнт Літвы прапануе адмяніць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапануе адмяніць уведзенае з-за міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю надзвычайнае становішча, піша Delfi.

Фота Delfi, Josvydas Elinskas

«Я мяркую, што ў такой сітуацыі, якая склалася цяпер, было б мэтазгодна абмяркоўваць адмену надзвычайнага становішча, бо гэта моцны інструмент, які мы павінны выкарыстоўваць у асаблівых абставінах», — раніцай у аўторак сказаў Наўседа ў інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas. Ён таксама заявіў, што «праблема з мігрантамі цяпер ужо вырашаная», а пры ўскладненні сітуацыі надзвычайнае становішча можна ўвесці зноў.

«Цяпер мы можам адмяніць гэтае становішча і пачаць працу па змене Канстытуцыі, паколькі ў падвешаным становішчы пытанне аб прамых выбарах мэраў, і мы вінныя нашаму грамадству і самакіраванням вырашэнне гэтага пытання, і яно павінна быць вырашанае як мага хутчэй», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

З-за надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю ў Сейме затрымліваюцца папраўкі да Канстытуцыі аб прамых выбарах мэраў. Згодна з Канстытуцыяй Літвы, падчас надзвычайнага становішча або ў ваенны час папраўкі ў Канстытуцыю ўносіцца не могуць. Канстытуцыйны суд Літвы ў красавіку абвясціў, што прамыя выбары мэраў немагчымыя без паправак да Канстытуцыі. Гэтая пастанова набудзе моц 3 мая 2023 года, калі завершацца тэрміны паўнамоцтваў абраных мэраў.

Палітыкі хочуць як мага хутчэй прыняць папраўкі ў Канстытуцыю, каб затым можна было мяняць законы.

Надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю было ўведзенае 10 лістапада і пазней падоўжанае да 14 студзеня. Нелегальна перайшлі мяжу Літвы з Беларуссю сёлета звыш 4,2 тысячы мігрантаў, большасць з іх — іракцы.

Таксама з патокамі нелегальнай міграцыі сутыкаюцца Польшча і Латвія. Службовыя асобы Літвы называюць гэта гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму. З-за гэтых падзей у краіне аб'яўленая экстрэмальная сітуацыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць