Грамадства

Стала вядома, калі абвесцяць прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі

Прысуд Эдуарду Пальчысу суддзя Пётр Арлоў вынясе 17 снежня а 12-й гадзіне. Пра гэта паведаміла Вікторыя Пальчыс, жонка блогера. Справу разглядае Мінскі гарадскі суд. Блогера вінавацяць па чатырох артыкулах КК. 

Суд пачаўся 6 снежня. Ён праходзіць у закрытым рэжыме.

Вядомаму блогеру пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Эдуарда вінавацяць па чатырох артыкулах КК: распальванне варожасці; арганізацыя масавых беспарадкаў; арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Раман Пратасевіч праходзіць па справе сведкам. Пратасевіч раней выказваўся ў інтэрв’ю АНТ пра чат «Хата»: «Там былі адміністратары найбуйнейшых каналаў, блогеры і гэтак далей. І менавіта там усё сапраўды адбывалася, гэта быў такі галоўны каардынацыйны чат вулічных пратэстаў і інфармацыйнага парадку».

Сярод тых, хто ўваходзіў у чат, Пратасевіч назваў і Пальчыса.

Пра тое, ці выступаў Пратасевіч у судзе, няма інфармацыі. 

Эдуард Пальчыс — папулярны блогер. Учора іншыя вядомыя блогеры атрымалі ад 14 да 18 год пазбаўлення волі.

«Думала вярнуцца ў Беларусь, Эдзік кажа: пакуль не варта». Як і чым сёння жыве Вікторыя Пальчыс 

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць