Грамадства

У Беларусі ўводзяць абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах

У Беларусі з 9 кастрычніка нашэнне масак і прытрымліванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стане абавязковым, у тым ліку для фізічных асоб, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка.

З 9 кастрычніка грамадзяне абавязаныя насіць маскі і трымацца дыстанцыі ў крамах, аб'ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб'ектаў.

Ва ўсіх рэгіёнах назіраецца неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на новую каранавірусную інфекцыю. Змены ўступяць у сілу з 9 кастрычніка.

Адказнасць з 9 кастрычніка будзе ўскладзена і на грамадзян пры наведванні арганізацый, аб'ектаў, прадпрыемстваў. Выконваць правілы неабходна будзе і ў грамадскім транспарце ўсіх відаў, уключаючы таксі. У санітарных нормах і правілах таксама прапісана, як павінна насіцца маска: яна павінна засланяць нос, рот і падбародак.

Кантраляваць выкананне патрабаванняў будзе санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з МУС і Мінтрансам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць