Грамадства1414

Параза Лукашэнкі

Далучэнне краіны да «Усходняга Партнёрства» — гэта сімвалічная кропка ў планах будаўніцтва Саюзу Беларусі і Расеі. Піша Андрэй Пачобут на Arche.by.

Удзел Беларусі ў саміце Еўразвяза і далучэнне краіны да «Усходняга Партнёрства» — гэта сімвалічная кропка ў планах будаўніцтва Саюзу Беларусі і Расеі. Гэта канчатковая параза ідэалістычнага і глабальнага, а так сама, ў пэўнай ступені, аўтарскага, праекту Аляксандра Лукашэнкі – адбудовы савецкай імперыі. Піша Андрэй Пачобут на Arche.by.

Саюзная дзяржава, перманентная пабудова якой вядзецца вось ужо 14 гадоў, у планах беларускага кіраўніцтва павінна была стацца не нейкім забюракратызаваным інвалідам, а ўплывовым цэнтрам, вакол якога згуртуюцца «ўсе землі рускія». Гэта быў крок ў кірунку пабудовы новага Савецкага Саюзу, краіны, з якой быў бы вымушаны лічыцца ўвесь свет.

Што ў параўнанні з адраджэннем супердзяржавы, якая будзе мець свае інтарэсы ў кожным кутку свету, сціпленькі і маленькі праекцік – незалежная Рэспубліка Беларусь?

Лукашэнка не хаваў, свайго адказу на гэтае пытанне.

«Для мяне Беларусь ужо пройдзены этап», – неяк шчыра прызнаўся Аляксандар Рыгоравіч.

Ён казаў, што «на каленях гатовы паўзці ў Расею». Потым у заліхвацкім угары разбіваў у Маскве бакал па шампанскім, прыпячатваючы такім чынам юрыдычнае замацаванне пачатку глабальнага, як тады падавалася, працэсу збірання «зямель рускіх». Марыў пра Крэмль…

І вось на гадзінніку год 2009‑ы, і мы

маем юрыдычны ўваход Беларусі ў канкурэнцыйны празаходні геапалітычны праект, ды непрыхаванае заісківанне Лукашэнкі перад заходнімі «вашывымі блохамі» у надзеі на інвестыцыі і крэдыты, саступкі Захаду ў выглядзе звальнення раскручаных у заходніх СМІ палітзняволеных ды дазвол на распаўсюд дзвюх незалежных газэтаў.
На дадатак сапраўдная, а не дэклараваная шматвектарнасць – усё гэта канчатковае перакрэсленне ўсіх мараў і планаў «маладога прэзідэнта», як любіць называць сябе Аляксандр Лукашэнка, успамінаючы пачаткі сваёй кар’еры. Гэта безумоўная і канчатковая параза геапалітычнага праекту, які ён рэалізоўваў.

Прычынай гэтага стаўся трыумф спажывецкага прагматызму над прасавецкім ідэалізмам.

Рэчаіснасць некалькі разоў брутальна нагадала мінскаму летуценніку пра свае жалезныя правілы. Крах планаў адбудовы СССР — вынік рэаліяў сучаснага свету,
дзе «бабло перамагае зло». Аказалася, што на неабсяжныя прасторы Расеі Лукашэнку банальна не хапае «залатога запасу». Пра што Крэмль на працягу апошніх гадоў шмат разоў балюча нагадаў амбіцыйнаму беларускаму лідэру.

Байкамі пра суперімперыю сыты не будзеш! Нават самая прыгожая ідэалогія павінна быць забяспечана матэрыяльна. І пажадана ў свабодна канвертаванай валюце. А з гэтым у невыдольнага «рынкавага сацыялізму» ёсць вялікія праблемы. Вядома,

Лукашэнка выціснуў з Расеі не мала. Фактычна ўвесь «беларускі гаспадарчы цуд» — гэта вынік «брацкага сяброўства» і непрыкрытай спекуляцыі на імперскіх амбіцыях усходняга суседа.
Але няма нічога вечнага пад Месяцам. Інтэграцыйная атака сярэдзіны 90‑х хутка змянілася «вялікім стаяннем», а потым і ўвогуле згортваннем саюзнага праекту. Час голай рыторыкі мінуў. Крэмль усё больш агрэсіўна дамагаецца аплаты за ўтрыманне «дарагога саюзніка». А тут яшчэ трэба забяспечваць узровень жыцця грамадзянаў, дбаць пра сацыяльныя гарантыі і таму падобныя прыземленыя рэчы….

Такім чынам «пройдзены этап» — гэта значыць Рэспубліка Беларусь — стаўся ізноў галоўным.

Утрыманне поўнага кантролю над дзяржавай — дзеля гэтага Лукашэнка ахвяраваў сваімі вялікімі геапалітычнымі амбіцыямі.

«Пластмассовый мир победил, кирпич оказался сильней», — спяваў калісьці савецкі панк і вялікі аматар Лукашэнкі Ягор Летаў. У дадзеным выпадку перамога здаровага прагматызму не можа не цешыць.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў9

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Загінула ўдзельніца каманды КВЗ «Стомленыя сонцам» Алена Рыбалка20

Франак Вячорка: У нас афігенная дыяспара, але ныццё пра тое, што ўсё кепска, дэматывуе. Мы не ўмеем прадаваць поспехі70

На вуліцы Максіма Танка ў Мінску загарэлася кватэра — мужчына загінуў, жанчыну выратавалі

«З першай зарплаты ў НХЛ, магчыма, куплю машыну». Інтэрв'ю з самым перспектыўным хакеістам Беларусі Віталем Пінчуком3

«У Вайноны Райдэр велізарныя грудзі. І яна пастаянна хацела займацца каханнем. Гэта стамляла»19

Трох польскіх святароў выслалі з Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў9

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць