Учора стаў вядомы лёс зніклага 11 жніўня форварда БАТЭ Антона Сарокі: ён быў затрыманы падчас мірнага пратэсту ў Мінску і змешчаны на Акрэсціна. Пазней суд вынес рашэнне аб арышце на 7 сутак, піша Tut.by.
Капітан БАТЭ Ігар Стасевіч не змог прайсці міма гэтага затрымання. У сваім Instagram ён выклаў фатаграфію затрыманага гульца і падпісаў яе:
— Антон не злачынца, як і ўсе іншыя затрыманыя! Ён адзін з нас!
Нагадаем, раней гендырэктар футбольнага клуба БАТЭ Міхаіл Залеўскі раскрытыкаваў жорсткасць сілавікоў ў адносінах да пратэстоўцаў у Беларусі і запісаў відэа, дзе ён выкідвае ў кантэйнер для смецця форму з афіцэрскімі пагонамі.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары