Грамадства1717

«Я сама залезла ў аўтазак, калі забралі майго хлопца. Амапаўцы такога не чакалі»

Надзея Шымбалёва выйшла са сваім хлопцам на мірны пратэст. Скончылася тым, што бойфрэнда затрымалі — і тады Надзея сама залезла ў аўтазак, здзівіўшы сілавікоў.

Надзеі 25 гадоў. Яна вучыцца ў Бельгіі на марскога геолага.

Вясной прыехала ў Беларусь наведаць сваякоў, пасля чаго завісла тут, бо праз каранавірус закрылі межы. Хлопец дзяўчыны, айцішнік, які жыве і працуе ў Мінску.

«14 ліпеня мы выйшлі на мірны пратэст, бо былі нязгодныя з нерэгістрацыяй кандыдатаў у прэзідэнты. Мы спакойна гулялі каля парка Янкі Купалы, нікога не правакавалі, — расказвае Надзея. — Праходзілі каля прыпынку, на якім стаяў аўтазак, — і раптам са спіны на майго хлопца скокнулі некалькі амапаўцаў, скруцілі і павялі ў аўтазак. Ён не супраціўляўся.

Людзі вакол пачалі абурацца, адна дзяўчына нават падышла да мяне і дала свой нумар: сказала, што яна ўсё бачыла, і гатовая быць сведкай, што мой бойфрэнд нічога не парушаў.

Але я ўбачыла, што амапаўцы працягваюць хапаць людзей: проста так, абсалютна выпадковых мінакоў. Тады я падбегла да аўтазака, пачала барабаніць па дзвярах. Дзверы адчыніліся (думаю, амапаўцы проста хацелі паглядзець, што за шум) — і я тады хуценька праскачыла паміж імі, залезла ў аўтазак і села каля свайго хлопца».

Амапаўцы такога не чакалі, кажа Надзея.

«Мне страшна не было — ні ў той момант, ні пасля.

Амапаўцы спыталі ў мяне, што я тут раблю. Я адказала, што яны незаконна скралі майго хлопца, які проста ішоў па вуліцы.

У выніку аўтазак кудысьці паехаў. Я думала, што едзем у міліцыю, але мы зрабілі пару колаў па раёне і спыніліся амаль там жа. Усіх пачалі пераводзіць у іншы аўтазак, а мяне амапаўцы пачалі выштурхаць: маўляў, ідзіце адсюль, дзяўчына. Я спачатку не паслухалася, залезла і ў другі аўтазак, але хлопец сам мне сказаў, каб я сыходзіла, — кажа Надзея.

— У выніку яго адпусцілі а 5-й раніцы. У пратаколе, наколькі я ведаю, было напісана, што ён ішоў і нікога не чапаў. Ці будзе нейкі суд і наступствы, мы пакуль не ведаем». 

Каментары17

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі20

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць