Аляксандр Лукашэнка паставіў перад чыноўнікамі задачу «імклівага руху наперад» ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу на фоне пандэміі каранавіруса.
«Расслабляцца ні ў якім разе нельга. Сёння час патрабуе імклівага руху наперад. Крызіс — гэта не толькі бяда, але і час магчымасцяў. Чаго б нам ні каштавала, нам трэба рваць наперад», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці. Цытуе яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, «пастаўлена жалезная задача — усё, што ёсць, кінуць у вытворчасць, каб зачапіцца на рынках».
«Нам трэба ў гэты перыяд нічога не разбурыць, выратаваць нашу дзяржаву, эканоміку, абараніць людзей і хаця б на 5% прасунуцца наперад. Зробім гэта — пяцігодку пражывём мірна, спакойна. Гэта для нас сёння галоўнае», — сказаў Лукашэнка

Каментары