Свет2121

На парад Перамогі ў Маскву прыедуць лідары ўсяго сямі краін

pixabay.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў замежных лідараў, што, як чакаецца, прыедуць у Маскву на парад у гонар 75-годдзя Перамогі 24 чэрвеня, паведамляе «Радыё Свабода».

У спісе ўсяго 7 кіраўнікоў краін-членаў ААН. Гэта прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Сербіі, Таджыкістана і Узбекістана. Таксама прыедуць прэзідэнты самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі — гэтыя рэспублікі прызнаныя Расіяй як суверэнныя дзяржавы, але абсалютная большасць краін свету лічаць іх часткай Грузіі. Чакаецца таксама член калектыўнага прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік.

На парад, які планавалася правесці 9 мая, збіраліся прыехаць істотна больш замежных лідараў, у тым ліку прэзідэнты Францыі, Чэхіі, Харватыі. Парад, аднак, перанеслі з-за эпідэміі каранавіруса, і многія замежныя госці адмовіліся ад візіту. Лідары іншых дзяржаў, у тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, адмовіліся і ад першапачатковага запрашэння на парад 9 мая.

Таксама раней паведамлялася, што Лукашэнка паедзе на парад з трыма сынамі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць