Грамадства2424

Дзяржаўнае агенцтва БелТА і «СБ» далі слова італьянскаму шарлатану-антывакцыністу

У самой Італіі на «прафесара» — які на самой справе не прафесар — асацыяцыя навукоўцаў за гэтыя заявы падала заяву ў пракуратуру.

Першае, што кідаецца ў вочы, — гэта спасылкі БелТА і «СБ» на крыніцу інфармацыі: trendru.net. Гэта і не навуковы партал, і не якасны СМІ, а агрэгатар клікбейтных загалоўкаў кшталту «Злодзеі разбягаюцца, калі бачаць гэтага хлопчыка». Гэты сайт не прадукуе ўласнага кантэнту, і калі мы пяройдзем па спасылцы, то мы выйдзем на пераказ матэрыялу з маргінальнага італьянскага відэаблога.

Ну а хто ж такі Стэфана Мантанары, якога БелТА і «СБ» называюць «прафесар з 40-гадовым стажам працы ў аперацыйных»? Шукаем — інфармацыі пра яго няма ні ў энцыклапедыях, ні нават у Вікіпедыі. Знаходзім толькі на яго ўласным сайце. Гэты 70-гадовы італьянец нават па ўласным сцвярджэнні не толькі не «прафесар», як яго аж сем разоў у кароткім тэксце называюць БелТА і «СБ», і нават не кандыдат навук, а ўсяго толькі выпускнік аддзялення фармацэўтыкі ўніверсітэта горада Модэна. Зрэшты, і яго сцвярджэнне пра наяўнасць у яго нейкага дыплома яшчэ заслугоўвала б праверкі.

Інтэрнэт утрымлівае не так шмат узгадак пра Мантанары, але яны характэрныя. Напрыклад, у 2014 годзе ён запісаў відэаблог пад назвай, ад якой стыне душа: «Жахлівая праўда пра вакцыны», у якой ён называе вакцынацыю дзяцей прычынай аўтызму.

Пошук на «Stefano Montanari» выводзіць нас і на адзін нядаўні дакумент. Гэта заява італьянскай асацыяцыі «Il patto trasversale per la scienza». Асацыяцыя падала заяву ў пракуратуру Модэны, у якой просіць завесці супраць Мантанара крымінальную справу акурат за яго апошнія, сакавіцкія відэа, адно з якіх за пасярэдніцтвам расійскага смеццевага сайта трапіла на беларускі дзяржаўны партал. Італьянская асацыяцыя мяркуе, што распаўсюд такой лухты, пазбаўленай усялякай навуковай базы, можа нанесці шкоду здароўю людзей у выніку недаацэнкі імі небяспекі пандэміі.

А што сцвярджае «прафесар»? Мантанары пераконвае, што вакцына ад каранавіруса не можа быць створаная ў прынцыпе — хоць і кітайскія, і амерыканскія, і еўрапейскія навукоўцы выйшлі ўжо на этап выпрабававанняў вакцыны, якая ствараецца па аналогіі з вакцынамі ад грыпу, Эболы і любых іншых вірусаў.

Мантанары таксама лічыць, што насіць пальчаткі ці маскі, у тым ліку і медыкам, бессэнсоўна — хоць і СААЗ, і беларускае Міністэрства аховы здароўя адназначна рэкамендуюць адваротнае.

Мантанары мяркуе, што трэба весці звычайны лад жыцця. Ён сцвярджае, што ў Італіі ад каранавіруса памерла ўсяго тры чалавекі. А астатнія памерлі ад іншых хвароб, проста ў іх «таксама быў каранавірус». Мантанары даводзіць, што каранавірус не ўяўляе пагрозы, а міф пра яго выдумалі пэўныя сілы, каб атрымаць ад гэтага эканамічную выгаду.

Антынавуковыя меркаванні Мантанары перадрукавалі расійскія нацыяналістычныя рэсурсы, прагныя да тэорый змовы, такія, як тэлеканал «Царград» і расійская «Комсомольская правда». А за імі — БелТА, «Советская Белоруссія» ды іншыя медыярэсурсы лукашэнкаўскай вертыкалі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры2

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула16

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры2

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць