Улада

Процізаконныя дзеянні ахоўнікаў закону

Прадстаўнікі салігорскай міліцыі наведалі мясцовых актывістаў каб распавесьці ім пра адказнасьць ў выпадку паездкі ў Менск 25 сакавіка на мітынг апазыцыі.

У прыватнасьці, да Андруся Тычыны і Ільлі Шылы супрацоўнікі прыходзілі ў школу, а да Аляксея Валабува заявілісяна працу. Маладзёны адназначна расцэньваюць гэткія супрацьпраўныя спробы запалохаць актывістаў напярэдадні Дня Волі, як палітычны перасьлед.

Кажа Аляксей Валабуеў:

‑Гэткія папярэджаньні можна разглядаць з двух бакоў. З аднаго, гэта нейкая бязглуздая і сьмешная спроба запужаць тых, каго ўжо даўно бессэнсоўна запужаць ня тое што адміністрацыйнай, а нават і крымінальнай адказнасьцю. Тым больш, што мерапрыемства ў Менску афіцыйна дазволена гэтымі ж уладамі. Зь іншага боку нічога сьмешнага тут няма. Улады як і раней працягваюць займацца незаконным палітычным уціскам сваіх апанэнтаў. Які сэнс папярэджваць аб адміністратыўнай адказнасьці за магчымы ўдзел у абсалютна законным мерапрыемстве? Тым больш папярэджваць далёка ня кожнага грамадзяніна Беларусі, а толькі «неблаганадзёжных». Відавочна, што гэта банальная спроба запужаць актывістаў. Палітычны перасьлед, які ўжо даўно стаў звычайным.

Варта адзначыць, што з новага году салігорскую міліцыю ўзначаліў Аляксандр Астрэйка. Але ж насуперак вядомай прымаўцы «новая мятла» мяце па‑старому...

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць