Мінздароўя: У дзяўчыны, што вярнулася з Кітая і была шпіталізавана ў інфекцыйную бальніцу, грып B
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя пракаментавала выпадак са шпіталізаванай 21 студзеня 21-гадовай дзяўчынай, што была ўчора шпітілізаваная ў Мінскую інфекцыйную бальніцу са скаргамі на болі ў цягліцах, павышэннем тэмпературы да 38,5°С, кашлем. Папярэдні дыягназ — вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя, паведамляе прэс-служба ведамства.
На сёння дзяўчына знаходзіцца, як і іншыя пацыенты з непацверджанымі дыягназамі, у асобным боксе. У яе ўзятыя аналізы на рэспіраторную групу вірусаў.
Сёння ў бальніцы быў праведзены кансіліум з удзелам —галоўнага доктара Мінскай інфекцыйнай бальніцы Мікалая Юроўскага, намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Святаслава Вельгіна і прафесара, загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ, доктара медыцынскіх навук Ігара Карпава.
Выстаўлены дыягназ, які на гэты момант ужо пацверджаны лабараторна — грып В, сярэдняй ступені цяжкасці. Праводзіцца лабараторнае даследаванне для выключэння напластаванні каранавіруснай інфекцыі.
Першая ахвяра новага віруса ў Беларусі? У бальніцы ляжыць 21-гадовая дзяўчына, якая вярнулася з Кітая
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары