У Мінску дзве жанчыны выдалі сябе за перапісчыц і абакралі старую жанчыну
Як паведамляе СК, днём 16 кастрычніка дзве жанчыны пад выглядам перапісу праніклі ў дом 85-гадовай жанчыны, дзе скралі 85 рублёў.
Следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі высвятляюцца асобы жанчын. Вывучаюцца запісы камер відэаназірання, усталяваных на найбліжэйшых аб'ектах.
Каментары